Ветэран жыве побач

Патрыятычная акцыя “Ветэран жыве побач”, якая праходзіць у гарадской бібліятэцы горада Ашмяны на працягу мая – гэта пастаянны клопат аб людзях, якім патрэбна ўвага, аб людзях, перажыўшых вайну. Кожнаму з нас зразумела, хто такія ветэраны. Мы ведаем, што яны зрабілі для нас з вамі. Бібліятэкары разам з выхаванцамі школы-інтэрната наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Шагідзевіча Браніслава Іванавіча. Дзеці сваімі рукамі зрабілі прыгожыя паштоўкі, напісалі шчырыя словы ўдзячнасці і павіншавалі паважанага Браніслава Іванавіча з надыходзячым святам Перамогі кветкамі. А самае галоўнае – дзеці паслухалі ўспаміны чалавека, які мае велізарны жыццёвы вопыт.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.