Вайна. Перамога. Памяць

30 красавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў вусны часопіс “Вайна. Перамога. Памяць”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У кожнай краіны, у кожнага народа ёсць сваё галоўнае свята, якое адзначаецца штогод на працягу доўгага часу. Яно  аб’ядноўвае нацыю пачуццём гонару за подзвігі продкаў. Для нашай краіны – гэта свята Перамогі. На мерапрыемтва была запрошана Марыя Фамінічна Тамашэвіч, якая ў дзіцячым узросце была сведкай ваеннага ліхалецця і яна  падзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Доўгія вёрсты вайны” і прэзентацыя, якая была складзена ў выглядзе старонак часопіса. Цікавасць у прысутных выклікаў альбом “Пусть помнят потомки”, дзе змешчаны матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, аб помніках загінуўшым героям, якія знаходзяцца на тэрыторы Ашмян і Ашмянскага раёна.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.