Захаваем нашу культурную спадчыну

18 красавіка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі чытачам бібліятэкі кніжную выставу “Захаваем нашу культурную спадчыну”, прымеркаваную да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Не дапусціць разбурэння найважнейшых гістарычных будынкаў і захаваць культурную спадчыну. Сёння да гэтых пытанняў  пільная ўвага.  Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць больш чым пяць з паловай тысяч беларускіх аб’ектаў. У Сусветным спісе спадчыны ЮНЕСКА Мірскі замак, комплекс у Нясвіжы, Белавежская пушча і дуга Струвэ. Захаванне гістарычных аб’ектаў рэалізуецца праз праграмы «Культура Беларусі» і «Замкі Беларусі». Работы  па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні тэрыторый праходзяць на сарака аб’ектах. Сёння кансервуюць Крэўскі, Гальшанскі і Навагрудскі замкі. На выставе прадстаўлены кнігі, а таксама шматлікія артыкулы з перыядычных выданняў. Асаблівую цікавасць выстава выклікала ў моладзі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.