Чытаем дзецям аб вайне

16 красавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла акцыя “Чытаем дзецям аб вайне”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для чытання была выбрана кніга “Ніколі не забудзем”. Гэту кнігу , якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны , пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераіз савецкіх людзей. Падчас чытання дзеці разважалі над жыццёвымі сітуацыямі: што такое міласэрнасць, гераізм. Пасля таго як кніга была прачытана, увазе прысутных прапанавалі відэарад аб ваенным дзяцінстве

Ваш электронный адрес не будет опубликован.