Прафесій нецікавых у свеце няма

12 красавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень прафарыентацыі “Прафесій нецікавых у свеце няма”. Увазе прысутных была прадстаўлена гутарка “Новаму часу – новыя прафесіі”, якую дапоўніла прэзентацыя “Навігатум: калейдаскоп прафесій”. Затым вучні старэйшых класаў адказвалі на пытанні профі-віктарыны, падбіралі прафесіі ў гульні “Самая — самая”, знаходзілі прафесіі-сінонімы, перастаўлялі буквы ў анаграмах і г.д. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць выказаць свой пунк гледжання, нават паспрачацца паміж сабой. Не забыліся бібліятэкары і аб рэкламе прафесіі бібліятэкара: расказалі аб тым, дзе можна атрымаць дадзеную спецыяльнасць. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Зову в свою профессию”, рыхтуючы якую супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі акцэнт на “класічныя” прафесіі: каменшчык, повар, бібліятэкар і іншыя.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.