Наша сям’я — кніжкіны сябры

10 красавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла сямейная сустрэча “Наша сям’я – кніжкіны сябры”, на якую былі запрошаны бацьці і выхаванцы дома сямейнага тыпу. У сям’і Міцкевіч Таццяны Мечыславаўны і Іосіфа Паўлавіча дзесяць прыемных дзяцей, акрамя таго яны выхоўваюць пяць родных дзяцей. На сустрэсу былі запрошаны загадчык аддзела Зышчык Ганна Іванаўна і сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра Грынько Яўген Пятровіч, якія прынялі ўдзел у дыскусіі “Сямейнае чытанне – знікаючая традыцыя або вечная каштоўнасць”. Бібліятэкары прапанавалі ўсім успомніць, што 2019 год – Год малой радзімы і разам узгадаць Ашмяны па старым фотаздымкам і намаляваць горад сваёй мары. Асаблівую цікавасць выклікала заданне “Калі б я быў мэрам Ашмян” – аднагалосна рашылі адрамантаваць дарогі, адкрыць басейн і папоўніць кніжны фонд гарадской бібліятэкі новымі выданнямі

Ваш электронный адрес не будет опубликован.