Вялікая літаратура для маленькіх

30 сакавіка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі маленькім чытачам выставу-агляд навінак дзіцячай літаратуры “Вялікая літаратура для маленькіх”. Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу і расказалі прысутным аб кожнай кнізе, прадстаўленай на выставе. Пазнаёмілі з гісторыяй стварэння і галоўнымі героямі , з аўтарамі выданняў. Зацікавілі дзяцей і электронная прэзентацыя “Кнігі аб дзецях і для дзяцей”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.