Вялікая літаратура для маленькіх

30 сакавіка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі маленькім чытачам выставу-агляд навінак дзіцячай літаратуры “Вялікая літаратура для маленькіх”. Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу і расказалі прысутным аб кожнай кнізе, прадстаўленай на выставе.