Вучымся жыць бяспечна

26 сакавіка  гарадскую бібліятэку горада Ашмяны наведалі выхаванцы школьнага лагеря “Дружба” з дзённым прыбываннем вясенняй змены “Вясёлка”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №2”. Закончылася чарговая  чвэрць вучэбнага года, пачаліся любімыя ўсімі дзецьмі канікулы. Планаў, як заўсёды, вялікая колькасць – выспацца, адпачыць, нагуляцца ўволю! А яшчэ лепей – наведаць гарадскую бібліятэку, каб правесці канікулы з карысцю і актыўна. Бібліятэкары запрасілі дзяцей на цыкл мерапрыемстваў “Вучымся жыць бяспечна”, падчас якога была праведзена гутарка з прэзентацыяй “Азбука бяспекі” і падрыхтавана кніжная выстава “Правілы бяспекі для дзяцей”. Самым актыўным удзельнікам  былі ўручаны закладкі-напаміны, як правільна паводзіць сябе ў розных выпадках.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.