Бібліятэка — кніга — сучасны чытач

19 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка – кніга – сучасны чытач”. У гэты дзень наведвальнікі бібліятэкі змаглі здзейсніць падарожжа па кніжных паліцах “Кнігі – сябры на доўгія гады”, пазнаёміцца з работай бібліятэчнай установы, яе правіламі, новымі паступленнямі. Таксама супрацоўнікі падрыхтавалі гутарку “Што мы ведаем аб прафесіі бібліятэкара”, у якой расказалі аб тым, што прафесіія бібліятэкара творчая, яна пастаянна матывуе мяняць сябе, мяняць жыццё вакол сябе. Не абышлося ў гэты дзень без цёплых слоў у адрас бібліятэкі і яе супрацоўнікаў. Кожны жадаючы мог прыняць удзел у акцыі “Букет пажаданняў бібліятэцы”, напісаўшы сваё жаданне на кветачцы-рамонку. А самае прыемнае для бібліятэкаў тое, што каб  запісаць кнігу стаяла чарга!

Ваш электронный адрес не будет опубликован.