Канстытуцыя — аснова прававой сістэмы

15 сакавіка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі карыстальнікам слайд-прэзентацыю “Канстытуцыя – аснова правой сістэмы”. Бібліятэкары праз дадзенае мерапрыемства пастараліся данесці да прысутных разуменне таго, наколькі значыма  Канстытуцыя для нашай дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы. А так як на мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы школ райцэнтра, то ім, у першую чаргу, патрэбна расці дастойнымі грамадзянамі сваіх продкаў. Значэнне Канстытуцыі нельга пераацаніць для нашага грамадства. І падрастаючае пакаленне павінна гэта ведаць і разумець.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.