Галоўны Закон нашага жыцця

14 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны аформлена тэматычная кніжная выстава “Галоўны Закон нашага жыцця”, прысвечаная 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Юбілейная дата Канстытуцыі – знакавая з’ява ў сучаснай гісторыі краіны, прыкмета развітага, свабоднага грамадства, еўрапейскай дзяржавы. Дзейнічаючы Асноўны закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усей прававой  сістэмы і фундаментам для пабудовы сацыяльнага грамадаства. На выставе прадстаўлены дакументы, прысвечаныя станаўленню беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, выданні Канстытуцыі розных гадоў, артыкулы з газет і часопісаў.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.