Жанчыны ў гісторыі Беларусі

6 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны да Дня жанчын была падрыхтавана кніжная выстава “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. Папярэднія эпохі падаравалі нямала выдатных жаночых імёнаў. І гэта не толькі аб’екты кахання ды пакланення славутых мужчын, але і асобы, якія нараўне з прадстаўнікамі моцнага полу ўплывалі на ход гістарычных падзей. Гэтыя жанчыны – палітыкі, дзеячы культуры і навукі, асветнікі, літаратары. На выставе можна пазнаёміцца і з выданнямі, якая расказваюць пра знакамітых суайчынніц. Кніжная выстава выклікала цікавасць як у сталых чытачоў, так і ў маладых людзей.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.