Наркотыкам няма месца ў жыцці

1 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок-прафілактыка “У будучае – з надзеяй”, прымеркаваны да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Чаму гэтай тэма надаецца так шмат увагі? Таму што наркаманія прадстаўляе вялікую небяспеку, як для чалавека, так і для грамадства і цывілізацыі ў цэлым. На мерапрыемства былі запрошаны падлеткі і супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ім адказаць на пытанні анкеты, а потым разам прааналізавалі іх адказы. На кніжнай выставе “Наркотыкам няма месца ў жыцці” былі прадстаўлены кніжныя выданні, матэрыялы з перыёдыкі, электронныя носьбіты і выдавецкія працы, якія тычацца праблемы наркаманіі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.