Практычная ЭКАлогіЯ

26 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душам”, якое называлася “Практычная ЭКАлогіЯ”. Падчас круглага стала “Беречь природу – долг или обязанность” прысутныя мелі магчымасць выказацца на вострыя экалагічныя праблемы. Бібліятэкары прапанавалі ўсім жадаючым прыняць удзел у конкурсах-разважаннях, адзін з якіх называўся “Мыла ў супе”. Амаль ўсе пагадзіліся, што шкодна мыць посуд хімічнымі сродкамі і ўспомнілі забытыя бабуліны рэцэпты з гарчыцай і содай. Дапоўніла мерапрыемства прэзентацыя “Адходы і іх перапрацоўка” і кніжная выстава “Экалогія і мы”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.