Добры дзень, кніжка беларуская

21 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны запрасілі карыстальнікаў бібліятэкі на агляд літаратуры “Добры дзень, кніжка беларуская”, прысвечаны Дню роднай мовы. Менавіта родная мова вызначае належнасць чалавека да канкрэтнай нацыі. Па адзнаках ЮНЭСКА палова сусветных моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Гарадская бібліятэка актыўна працуе па папулярызацыі беларускай мовы сярод сваіх чытачоў розных узростаў і не толькі ў гэты дзень, работа вядзецца пастаянна і мэтанакіравана. На працягу дня для чытачоў праводзілася бліц-апытанне “Ці ведаеце вы родную мову?”, якое спадабалася не толькі дзецям, але і дарослым, таму што вынік апытання быў станоўчым у кожнага, а гэта значыць – чытачы гарадской бібліятэкі ведаюць беларускую мову і ў гэтым немалая заслуга і работнікаў бібліятэкі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.