Жыццё — як галоўная каштоўнасць

21 лютага ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны адбылася гадзіна актульнай размовы “Жыццё – як галоўная каштоўнасць”. Бібліятэкары прапанавалі прысутным адказаць на пытанне: што такое жыццё і ў чым яго каштоўнасць. Адказы былі самыя розныя, таму што ў кожнага чалавека сваё прадстаўленне, свае прыярытэты, але ўсе згадзіліся з тым, што здароўе, сям’я, родныя – гэта і ёсць тыя каштоўнасці, якія трэба берагчы. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дзеці з сацыяльна-небяспечных сем’яў і супрацоўнікі бібліятэкі абмеркавалі з імі жудасную трагедыю, якая адбылася ў г. Стаўбцы напачатку лютага, калі падлетак забіў настаўніцу і аднакласніка. Кніжная выстава дапоўніла размову і зацікавіла прысутных.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.