З гісторыі паўстання

13 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была праведзена гістарычная гадзіна “З гісторыі паўстання”, прымеркаваная да 225-годдзя паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства ўспомніць старонкі нашай гісторыі. Бібліятэкары падабралі кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх упамінаецца сама асоба Тадэвуша Касцюшкі і звесткі пра паўстанне, якое адбылося ў 1794 годзе. Быў праведзены агляд літаратуры, прыведзены фактаграфічныя звесткі з даведачных выданняў пра паўстанне, а таксама цікавыя факты з біяграфіі ваеннага і палітычнага дзеяча — Тадэвуша Касцюшкі.

 

 

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.