Майстар пранікнёнага слова

12 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гульня-падарожжа “Майстар пранікнёнага слова”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка Віталя Біанкі. Пісьменніка часта называюць “лясным карэспандэнтам”, “лясным казачнікам”. Усё напісанае Віталем Біанкі – свята пазнання, яго кнігі дапамаюць знайсці адказы да многіх тайнаў навакольнага свету. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №2” разам з настаўнікам Юкевіч Наталляй Станіславаўнай. Дзеці прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Угадай: из какого произведения этот отрывок” і паказалі добрыя веды.   Кніжная выстава, на якой знайшлі месца сапраўдныя сарока і галка і электронная прэзентацыя таксама выклікалі цікавасць у прысутных. А што асабліва парадавала бібліятэкаў:  усе дзеці сталі чытачамі гарадской бібіліятэкі, кожны выбраў для сябе цікавую кнігу і ўзяў дамоў.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.