Ёсць у паэта свой аблог…

8 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла літаратурна-паэтычная вечарына “Ёсць у паэта свой аблог…”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Вядучыя мерапрыемства падкрэслілі, што біяграфія паэта ў яго творах.У біяграфію славутага земляка ўваходзяць з’явы гісторыі, падзеі і перажыванні простага народа, Сусветная вайна 1914 года і шмат чаго іншага. Прысутныя даведаліся пра цікавыя звесткі з жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова, а Хадкевіч Андрэй і Сайко Вадзім прачыталі верш “Маё пасведчанне” і ўрывак з паэмы “Хлопцы апошняй вайны”. Мерапрыемства дапоўніла выстава-інсталяцыя “Планета Аркадзя Куляшова”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.