Практычная ЭКАлогіЯ

26 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душам”, якое называлася “Практычная ЭКАлогіЯ”. Падчас круглага стала “Беречь природу – долг или обязанность” прысутныя мелі магчымасць выказацца на вострыя экалагічныя праблемы.

Добры дзень, кніжка беларуская

21 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны запрасілі карыстальнікаў бібліятэкі на агляд літаратуры “Добры дзень, кніжка беларуская”, прысвечаны Дню роднай мовы. Менавіта родная мова вызначае належнасць чалавека да канкрэтнай нацыі. Па адзнаках ЮНЭСКА палова сусветных моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Гарадская бібліятэка актыўна працуе па папулярызацыі беларускай мовы сярод сваіх…

Жыццё — як галоўная каштоўнасць

21 лютага ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны адбылася гадзіна актульнай размовы “Жыццё – як галоўная каштоўнасць”. Бібліятэкары прапанавалі прысутным адказаць на пытанне: што такое жыццё і ў чым яго каштоўнасць. Адказы былі самыя розныя, таму што ў кожнага чалавека сваё прадстаўленне, свае прыярытэты, але ўсе…

З гісторыі паўстання

13 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была праведзена гістарычная гадзіна “З гісторыі паўстання”, прымеркаваная да 225-годдзя паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства ўспомніць старонкі нашай гісторыі. Бібліятэкары падабралі кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх упамінаецца сама асоба Тадэвуша Касцюшкі і звесткі пра паўстанне, якое адбылося…

Майстар пранікнёнага слова

12 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гульня-падарожжа “Майстар пранікнёнага слова”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка Віталя Біанкі. Пісьменніка часта называюць “лясным карэспандэнтам”, “лясным казачнікам”. Усё напісанае Віталем Біанкі – свята пазнання, яго кнігі дапамаюць знайсці адказы да многіх тайнаў навакольнага свету.…

Ёсць у паэта свой аблог…

8 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла літаратурна-паэтычная вечарына “Ёсць у паэта свой аблог…”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Вядучыя мерапрыемства падкрэслілі, што біяграфія паэта ў яго творах.У біяграфію славутага земляка ўваходзяць з’явы гісторыі, падзеі і перажыванні простага народа,…

Край сівой даўніны і прыгожых легенд

6 студзеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі г. Ашмяны падрыхтавалі кніжную выставу “Край сівой даўніны і прыгожых легенд”, прымеркаваную да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. На выставе прадстаўлены два раздзелы: “ Гродзеншчына на шляху тварэння і развіцця” і “Гартаем старонкі гісторыі”.

Балючая рана — Афганістан

4 лютага ў гарадсклой бібліятэцы горада Ашмяны падрыхтавана кніжная выстава “Балючая рана — Афганістан”, прымеркаваная да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Адначасова гэта і радасны дзень, гэта і дзень жалобы, калі мы зноў успамінаем веліч тых падзей. На выставе  шмат краязнаўчых матэрыялаў:…