Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

 

6 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была падрыхтавана кніжная выстава “Падзея, якая прадвызначыла гісторыю”, прымеркаваная да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. 7 лістапада 1917 года – памятная дата ў летапісах многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Гэта падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла ў жыццё такія асноватворныя прынцыпы як права нацыі на самавызначэнне, павагу да людзей працы і іншыя. У Рэспубліцы Беларусь дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляецца дзяржаўным святам, што сведчыць аб значнасці гэтага дня для нашага грамадства. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі правялі агляд прадстаўленай літаратуры і расказалі прысутным аб цікавых гістарычных звестках, звязаных з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.