Канікулы з кнігай

01 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло пазнавальнае мерапрыемства “Канікулы з кнігай”, на якое былі запрошаны выхаванцы школьнага лагера дзённага знаходжання “Дружба”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №2”. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Чароўны свет чытання”, на якой былі прадстаўлены казкі, вядомыя творы дзіцячых пісьменнікаў, кнігі з серыі “Маленькі прафесар” і іншыя. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Адгадай героя казкі” і знаходзілі кнігу на кніжнай выставе, кораценька аб ёй расказвалі. Затым прайшла бібліятэчная экскурсія па гарадской бібліятэцы, падчас якой прысутныя пазнаёміліся з кніжным фондам, даведаліся, для чаго патрэбен фармуяр і як знайсці самую цікавую кнігу на паліцы.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.