Сям’я на старонках літаратурных твораў

30 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сямейны савет” на  тэму “Сям’я на старонках літаратурных твораў”. Усе мы родам з дзяцінства, са сваёй сям’і. На старонках кніг гісторыі аб сем’ях, дзецях, дзялулях, бабулях, братах і сёстрах бываюць смешнымі і сумнымі, вясёлымі і трагічнымі. Сям’я – гэта самая важная часцінка грамадства. Менавіта сям’я закладвае ў кожнага з нас усё тое, што неабходна, каб мы маглі існаваць у сучасным жыцці. Многія вядомыя пісьменнікі, а гэта і Ф. Дастаеўскі, і М. Горкі, і Л. Талстой, І. Шамякін і многія іншыя пісалі аб сям’і , аб узаемаадносінах паміж роднымі людзьмі. Бібліятэкары прапанавалі прысутным агляд літаратуры “Кожная сям’я шчаслівая па-свойму”. Актыўную дыскусію выклікала кніга П. Санаева “Похороните меня за плинтусом ”. На мерапрыемства былі запрошаны Тамашэвич Марыя Фамінічна і Паўлоўская Кацярына Пятроўна, якія выказалі свае думкі на тэму выхавання праз кнігу і , наогул, якую ролю ў жыцці чалавека адыгрывае літаратура.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.