Вядомыя імёны ў гісторыі Ашмяншчыны

27 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла краязнаўчая гадзіна “Вядомыя імёны ў гісторыі Ашмяншчыны”, якая была прысвечана знакамітым людзям ашмянскай зямлі. Ва ўсе часы Ашмяншчына натхняла паэтаў і пісьменнікаў, гісторыкаў і даследчыкаў, мастакоў і архітэктараў, навукоўцаў, кожны з якіх у сваёй неўміручай спадчыне спрабаваў праславіць наш край, нашу маленькую Радзіму, каб пакінуць для нашчадкаў бясцэнны дар – часцінку сябе і сваёй работы на карысць роднай зямлі. Бібліятэкары расказалі пра Францішка Багушэвіча, выдатнага беларускага пісьменніка, пра Анджэя Снядэцкага, хіміка, урача, філосафа, асветніка, пра Чэслава Янкоўскага, паэта, празаіка, публіцыста, аўтара кніг, прысвечаных Ашмяншчыне. Падчас мерапрыемства вядучыя ўспомнілі імёны і тых нашых землякоў, які пішуць пра родныя Ашмяны і прагучалі іх творы..

Ваш электронный адрес не будет опубликован.