Бібліятэчны дэсант «Наш сябар — кніга»

26 кастрычніка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі г. Ашмяны  здзейснілі бібліятэчны дэсант “Наш сябар — кніга” у ДУА “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў”. Мерапрыемства для дзяцей ператварылася ў цікавую вандроўку па кнізе. Яны даведаліся аб тым, з чаго складаецца кніга, пазнаёміліся з яе структурай. Рабяты пачулі многа новых слоў, такіх як пераплёт, фарзац, тытульны ліст, кніжны блок, а бібліятэкары растлумачылі, што яны азначаюць. Цікавасць выклікала інфармацыя пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, галоўную кніжніцу Гродзеншчыны —  абласную навуковую бібліятэку імя Я Ф. Карскага і , безумоўна, пра гарадскую бібліятэку горада Ашмяны. А пасля агляду навінак літаратуры ў прысутных узнікла жаданне заглянуць у гарадскую бібліятэку падчас канікул, каб выбраць яе Вялікасць Кнігу па свайму густу.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.