Прачытай кнігу на роднай мове

24 кастрычніка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі карыстальнікам бібліятэкі кніжную выставу-рэкамендацыю “Прачытай кнігу на роднай мове”. У нашы дні чытаць кнігі проста неабходна. Ні радыё, ні тэлебачанне, ні камп’ютар не могуць замяніць чытанне кніг. Менавіта, чытанне кніг утварае, пашырае кругагляд, робіць людзей больш інфармаванымі і эрудзіраванымі. А з чытання беларускіх кніг адбываецца знаёмства са сваім краем, гісторыяй. Каля кніжнай выставы супрацоўнікі гарадской бібліятэкі правялі агляд прадстаўленай літаратуры. Асаблівая ўвага была звернута на серыю кніг “Казкі XXI стагоддзя”, якіх у гарадской бібліятэцы дастаткова многа, усе яны добра паліграфічна аформлены і цікавыя па зместу. Бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю “Беларускія пісьменнікі — дзецям”. Падчас мерапремства супрацоўнікі гарадской бібліятэкі ўспомнілі пра кнігі-юбіляры 2018 года: раману Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” споўнілася 50 гадоў (выдадзены ў 1968 годзе), а “Новая зямля” Якуба Коласа адзначае ў гэтым годзе 95-годдзе з часу выдання. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 “А” класа сярэдняй школы №2  разам з настаўнікам Дваранскай Вольгай Сцяпанаўнай.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.