Маці ў жыцці знакамітых людзкй

12 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна-знаёмства “Маці ў жыцці знакамітых людзей”, прысвечаная Дню маці. Гэта свята традыцыйна адзначаецца штогод 14 кастрычніка. Сімвалічна, што ў гэтым годзе свята Маці саўпала з вялікім праваслаўным Святам Пакроў Прасвятой Багародзіцы, так як і маці ўсіх нас абярагае Прасвятая Багародзіца. Менавіта з гэтага і пачалося мерапрыемства, затым супрацоўнікі гарадской бібліятэкі расказалі пра некаторых знакамітых людзей і ўзгадалі пра іх маці. Мусіць, не існуе такога пісьменніка альба паэта, жывапісца, каб у творчасці якога не адлюстроўвалася б тэма, прысвечаная маці. На кніжнай выставе “Усё пачынаецца з маці” былі прадстаўлены творы вядомых пісьменнікаў, мастакоў: Пятруся Броўкі, Ніла Гілеча, Уладзіміра Ліпскага, Міхаіла Савіцкага і іншых. Бібліятэкары прадставілі слова прысутны.м і  яны выказалі словы любові і падзякі сваім любым матулям.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.