Любімыя кнігі дзяцінства

11 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны чытачам прапанавалі літаратурны калейдаскоп “Любімыя кнігі дзяцінства”, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння Эдзі Агняцвет, паэткі, аўтара шматлікіх твораў для дзяцей. Эдзі Агняцвет называюць беларускай Агніяй Барто. Паэтка стаяла ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры, усё жыццё яна пісала для дзяцей і пра дзяцей, стварыўшы цэлую краіну дзіцячай паэзіі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Свет і дабрыня твораў Эдзі Агняцвет”, а таксама агляд літаратуры “Зорка зямлі беларускай”. Жадаючыя прынялі ўдзел у гучных чытаннях “Любімыя вершы дзяцінства”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.