Знаёмства з бібліятэкай

6 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў бібліятэчны ўрок–экскурсія “Знаёмства з бібліятэкай”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка №1 разам з выхавацелем Адамоніс Дзіянай Андрэеўнай. З прысутнымі бібліятэкары правялі гутарку аб бібліятэцы, аб тым, як называецца прафесія чалавека, які працуе ў бібліятэцы (бібліятэкар). Людзі, якія ччытаюць кнігі, хто яны (чытачы). Экскурсія зрабіла на дашкольнікаў вялікае ўражанне, перш за ўсё, мабыць таму, што амаль усе дзеці наведалі бібліятэку першы раз. Вясёлая Мышка цікава расказвала пра кніжны фонд бібліятэкі і запрасіла ўсіх дзяцей разам з дарослымі часцей наведваць бібліятэчную ўстанову.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.