Непаўторны восеньскі настрой

На працягу кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны праходзіць выстава творчых работ “Непаўторны восеньскі настрой”. Кожная пара года прыгожая па-свойму, але восенню  — яна асаблівая. Восень – залатая пара для творчасці. Насычаныя восеньскія краскі, сінь неба і гаркаваты ліставы пах заўсёды натхняюць не толькі мастакоў і паэтаў, але і кожнага з  нас на творчасць. Менавіта таму бібліятэкары гарадской бібліятэкі прапанавалі  чытачам стварыць сувенір на восеньскую тэматыку, здзівіць сваім майстэрствам. Падзелкі Багатыровай Ганны зроблены з прыроднага матэрыялу: з тыквы, з яблыкаў, але фантазія робіць іх непаўторнымі, што называецца “аўтарскімі”. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе!

Ваш электронный адрес не будет опубликован.