Правілы карыстання кнігай

28 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Правілы карыстання кнігай”. На жаль, апошнім часам бібліятэкары заўважаюць, што дзеці зараз на “ты” са складанымі гаджэтамі, але не ведаюць элементарных рэчаў: як карыстацца кнігай, як знайсці ў ёй патрэбны матэрыял; не разумеюць структуру каталогаў і картатэк. Нашым чытачам ужо зручней карыстацца электронным каталогам, але яны павінны ўмець абыходзіць і з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі на традыцыйных носьбітах – папяровых. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі на чарговыя  заняткі па інфармацыйнай культуры запрасілі вучняў старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Ашмяны”. Бібліятэкары расказалі дзецям аб структуры даведачна-бібліяграфічнага апарата гарадской бібліятэкі, на практыцы паказалі, як размяшчаюцца карткі ў алфавітным каталозе і сістэматычнай картатэцы арыткулаў. Для замацавання атрыманых ведаў дзеці самастойна паспрабавалі здзейсніць пошук прапанавай бібліятэкарамі кнігі. І гэта ў іх атрымалася на выдатна.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.