Цёплая восень жыцця

28 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшлі бібліятэчныя пасядзелкі “Цёплая восень жыцця”, прымеркаваныя да Дня пажылога чалавека. На мерапрыемстве прысутнічалі даўнія чытачы нашай бібліятэкі. Вядучая павіншавала гасцей са святам, затым прапанавала слова жадаючым выказацца падчас гутаркі-дыялога. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Алгарытмы здароўя” і агляд літаратуры “Я – мой лад жыцця – маё здароўе”. Сталых людзей прыйшлі павіншаваць навучэнцы школы-інтэрната Хаткевіч Андрэй і Сончык Алег. Мерапрыемства дало магчымасць сустрэцца, пагутарыць, атрымаць цікавую інфармацыю.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.