Паэзія без фарсу і прыкрас

21 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна паэзіі “Паэзія без фарсу і прыкрас”, прымеркаваная дя 105-годдзя з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага, беларускага пісьменніка. Жыццё паэта – вялікае і прыгожае, знітаванае з лёсам і выпрабаваннямі Бацькаўшчыны. Двойчы кіданы ў пекла ГУЛАГу. Тым не менш паэзія Сяргея Грахоўскага – жыццёсцвярджальная, напоеная дабрынёй, цяплом і чысціней. Падчас мерапрыемства гучалі прыгожыя вершы пра каханне і  прыроду: “Першае каханне”, “Чаромхавы чад”, “Бабіна лета” і іншыя.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.