Віртуальнае падарожжа па вуліцах Ашмян

20 верасня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі сваім чытачам здзейсніць віртуальнае падарожжа па вуліцах горада Ашмяны “Іх імёнамі названы вуліцы”. Спачатку бібліятэкары ўзгадалі гісторыю райцэнтра і паходжання назваў вуліц, якія раней насілі самыя разнастайныя назвы. Былі і такія, ад якіх з цягам часу прыйшлося адмовіцца: Крывая, Глухая, Апошняя, Могілкавая, Казлінская, завулак Воўчы і іншыя. Зараз вуліцы горада сваімі назвамі расказваюць нам гісторыю, а многія атрымалі назву ў гонар знакамітых землякоў: Яна Снядзецкага, Адама Міцкевіча, Чэслава Янкоўскага, Сяргея Залатарова і іншых слынных людзей, якія пакінулі след ў гісторыі нашай малой Радзімы. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у квэст-гульні, калі па фотаздымках патрэбна было назваць месца ў горадзе або вуліцу. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Родная Ашмяншчына”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.