Дыспут «Ці можна давяраць Інтэрнэту»

8 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны ў рамках культурнай суботы прайшоў дыспут “Ці можна давяраць Інтэрнэту”. Бібліятэкары падрыхтавалі пытанні для абмеркавання, якія потым былі прапанаваны ўдзельнікам мерапрыемства. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі, што такое інтэрнэт, успомнілі пра тое, хто распрацаваў першую праграму для камп’ютараў. Цікавасць выклікала практыкаванне “Спіна да спіны”, калі пары павінны былі сесці адзін да аднаго спіной і дагавварыцца аб сустрэчы вечарам, а потым павярнуцца і сказаць тое самае, паглядаючы ў вочы. Прысутныя прынялі ўдзел у гульні “Выбар”, адказалі на пытанні тэста, праглядзелі сацыяльны ролік “Супраць інтэрнэт-залежнасці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы школы-інтэрнат і сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.