“Пытанні старажытнасці – адказы сучаснасці”

1 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “Пытанні старажытнасці – адказы сучаснасці”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства і друку. Свята адзначаецца ў першую нядзелю верасня, на гэты раз гасцей прымаў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “З любоўю і павагай да роднага слова”. Па прадстаўленых матэрыялах можна было даведацца шмат цікавага аб гісторыі развіцця беларускай пісьменнасці, кнігадрукавання, аб вядомых асветніках. Карыстальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Дня белрускага пісьменства і друку ў нашай краіне.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.