Урок ведаў у гарадской бібліятэцы г.Ашмяны

1 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў Дзень ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі запрасілі дзяцей і дарослях, каб павіншаваць усіх з пасчаткам навучальнага года і пажадаць поспехаў у вучобе. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУА “Сярэдняй школы №2” разам з настаўнікамі Макась Іраідай Іосіфаўнай і Жвірыдоўскай Галінай Казіміраўнай. Прысутныя расказвалі вершы пра сваю малую радзіму, успаміналі гісторыю Ашмянскаха краю, а бібліятэкары зрабілі агляд краязнаўчай літаратуры “Тут мой край – тут я жыву”.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.