Цёплая восень жыцця

28 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшлі бібліятэчныя пасядзелкі “Цёплая восень жыцця”, прымеркаваныя да Дня пажылога чалавека. На мерапрыемстве прысутнічалі даўнія чытачы нашай бібліятэкі. Вядучая павіншавала гасцей са святам, затым прапанавала слова жадаючым выказацца падчас гутаркі-дыялога. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Алгарытмы здароўя”…

Паэзія без фарсу і прыкрас

21 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна паэзіі “Паэзія без фарсу і прыкрас”, прымеркаваная дя 105-годдзя з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага, беларускага пісьменніка. Жыццё паэта – вялікае і прыгожае, знітаванае з лёсам і выпрабаваннямі Бацькаўшчыны. Двойчы кіданы ў пекла ГУЛАГу. Тым не менш…

Віртуальнае падарожжа па вуліцах Ашмян

20 верасня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі сваім чытачам здзейсніць віртуальнае падарожжа па вуліцах горада Ашмяны “Іх імёнамі названы вуліцы”. Спачатку бібліятэкары ўзгадалі гісторыю райцэнтра і паходжання назваў вуліц, якія раней насілі самыя разнастайныя назвы. Былі і такія, ад якіх з цягам часу прыйшлося адмовіцца: Крывая, Глухая, Апошняя, Могілкавая, Казлінская, завулак…

Дыспут «Ці можна давяраць Інтэрнэту»

8 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны ў рамках культурнай суботы прайшоў дыспут “Ці можна давяраць Інтэрнэту”. Бібліятэкары падрыхтавалі пытанні для абмеркавання, якія потым былі прапанаваны ўдзельнікам мерапрыемства. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі, што такое інтэрнэт, успомнілі пра тое, хто распрацаваў першую праграму для камп’ютараў. Цікавасць выклікала…

“Пытанні старажытнасці – адказы сучаснасці”

1 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “Пытанні старажытнасці – адказы сучаснасці”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства і друку. Свята адзначаецца ў першую нядзелю верасня, на гэты раз гасцей прымаў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “З любоўю…

Урок ведаў у гарадской бібліятэцы г.Ашмяны

1 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў Дзень ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі запрасілі дзяцей і дарослях, каб павіншаваць усіх з пасчаткам навучальнага года і пажадаць поспехаў у вучобе. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУА “Сярэдняй школы №2” разам з настаўнікамі…