Дзень адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

12 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка заўсёды разам з Вамі”. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Літаратурныя хіты”. У раздзелах: класіка, дэтэктыў, раманы былі прадстаўлены кнігі, якія часцей за ўсё выдаюцца чытачам. На працягу дня ўсе жадаючыя мелі магчымасць наведаць бібліятэчную ўстанову для знаёмства з кніжным фондам, навінкамі літаратуры, перыядычнымі выданнямі. Для падлеткаў бібліятэкары падрыхтавалі інтэлектуальны турнір “Мозговой штурм для весёлой компании”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і школы-інтэрната. Жыхары райцэнтра шмат цікавага даведаліся аб гарадской бібліятэцы, у якой можна карысна і прыемна правесці вольны час. Дзень адчыненых дзвярэй павялічыў кола патэнцыяльных карыстальнікаў бібліятэкі і дазволіў пазнаёміць іх з новымі магчымасцямі установы.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.