Сэлфі з любімай кнігай

27 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў фотаконкурс “Сэлфі з любімой кнігай”. Сэлфі трывала ўвайшло ў наша жыццё. Папулярнасць фотааўтапартрэтаў, зробленных, як правіла, на тэлефон ці планшэт, расце з кожным годам. Бібліятэкары прапанавалі чытачам гарадской бібліятэкі зрабіць фота з любімай кнігай на фоне бібліятэкі. Трэба адзначыць, што любімых аўтараў шмат: У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, Э. Рэмарка “Тры таварышы”, М. Булгакава “Майстар і Маргарыта” і іншыя. Супрацоўнікі бібліятэкі прааналізавалі, што найбольш ахвотна чытаюць карыстальнікі бібліятэкі і рашылі падрыхтаваць кніжную выставу “Я прачытаў – раю табе!”

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.