Дабрачынная акцыя ў гарадской бібліятэцы

26 чэрвеня гарадская бібліятэка горада Ашмяны прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі “Анёл у тваім сэрцы – ты ў сэрцы анёла”. Бібліятэкары прапанавалі ўсім неабыякавым людзям прыняць удзел у акцыі.  Супрацоўнікі бібліятэкі, разам з валанцёрамі, наведалі карыстальнікаў, якія маюць абмежаванні ў жыццядзейнасці і аднеслі ім кнігі, часопісы. У , асноўным, гэта людзі сталага ўзросту і яны заўсёды рады “жывой” размове: ім ёсць што расказаць, што ўспомніць, а часта няма з кім пагутарыць. Ад адзіноты іх выратоўваюць кнігі і такія візіты-наведванні. Мы не ў стане дапамагчы ўсім тым людзям, каму патрэбна дапамога, але можам дапамагчы хаця б аднаму…

Ваш электронный адрес не будет опубликован.