Дзень здароўя ў гарадской бібліятэцы

Дзень здароўяБыць здаровым — модна” прайшоў у гарадской бібліятэцы 25 чэрвеня. Дэвізам мерапрыемства сталі словы “Здароўе дарма не даецца, за яго трэба змагацца”. У бібліятэцы была разгорнута выстава інфармацыйных матэрыялаў “Без шкодных звычак жыць на свеце здорава”, на якой былі прадстаўлены кнігі па здароваму ладу жыцця, правільнаму харчаванню і інш. Дарослыя і дзеці змаглі атрымаць карысныя парады, рэкамендацыі. Для падлеткаў быў праведзены ўрок “Прывычкі і здароўе”. Бібліятэкары вялі размову аб тым, якога чалавека можна назваць здаровым, ад чаго залежыць здароўе. Сярод шкодных шкодных звычак былі названы не толькі паленне, злоўжыванне алкаголем, але і працяглая праца за камп’ютарам. У цікавай, пазнавальнай форме бібліятэкары пастараліся данесці да карыстальнікаў важныя правілы здаровага ладу жыцця.

  

Ваш электронный адрес не будет опубликован.