Падарожжа па старонках Чырвонай кнігі

22 чэрвеня бібліятэкары гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі карыстальнікам бібліятэкі здзейсніць падарожжа па старонках Чырвонай кнігі“Жалобная кніга прыроды”. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнай мэтавай комплекснай праграмы “Экалогія. Кніга. Грамадства”, асноўнай мэтай якой з’яўляецца фарміраванне экалагічнай свядомасці і экалагічнай культуры, стварэнне ўяўленняў аб узаемасувязі прыродных з’яў і іх уплыў на чалавека. Чытачам бібліятэкі быў прапанаваны агляд кніжнай выставы “Зямлянам чыстую планету”, а таксама інфармацыйнае паведамленне аб Чырвонай кнізе Беларусі. Бібліятэкары расказалі па якому прынцыпу ажыццяўляецца адбор аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету ў ахоўную кнігу, чаму яна перыядычна змяняецца і што чакае таго, хто парушыць Закон аб ахове навакольнага асяроддзя.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.