Дзень інфармацыі ў гарадской бібліятэцы

21 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі Край в потоке информации”. Рыхтуючы мерапрыемства, бібліятэкары ставілі перад сабой мэту данесці да карыстальнікаў інфармацыю аб краязнаўчых рэсурсах, у тым ліку і віртуальных. Увазе чытачоў была прадстаўлена выстава-прагляд " Ашмяны 21 стагоддзе ",  праведзены экскурсіі па гарадской бібліятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з раздзеламі краязнаўчай картатэкі артыкулаў і інтэрнэт-сайтамі раёна. Агляд краязнаўчых выданняў “Нашай гісторыі радкі” пазнаёміў прысутных з кнігамі аб родным краі і даў магчымасць пералістаць старонкі раёнкі “Красное знамя”, якая выходзіла 20-30 гадоў таму назад. Гучныя чытанні твораў  Леаніда Каркоткі і Пятра Шаколы “Аб малой Радзіме чытаем кнігі” завяршылі дзень інфармацыі.

  

Ваш электронный адрес не будет опубликован.