Якім я бачу свой горад?

Падчас летніх канікул у навучэнцаў школ райцэнтра стала больш вольнага часу, які яны праводзяць карысна і з задавальненнем: можна прыйсці ў гарадскую бібліятэку, каб не спяшаючыся пачытаць часопіс альбо газету, а можна памаляваць. Так, 19 чэрвеня бібліятэкары гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі карыстальнікам паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў у рэжыме online “Якім я бачу свой горад?”. На малюнках узвышаліся новыя цудоўныя будынкі, плёскаліся фантаны,  радавалі вока  прыгожыя кампазіцыі з кветак. Пераможцамі сталі Белянкова Арына і Шыраеў Мікіта, якія простым алоўкам намалявалі любімыя мясціны роднага горада.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.