Пазнаём гісторыю роднага краю

У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны праходзіць патрыятычная акцыя “Пазнаём гісторыю роднага краю”. Дзякуючы гэтай акцыі ў кожнага з карыстальнікаў бібліятэкі ёсць унікальная магчымасць падрабязна вывучыць гісторыю сваёй маленькай радзімы, што называецца, з першых вуснаў: паслухаць тых людзей, якія ў сваім жыцці перажылі вельмі многа і якім ёсць што расказаць. 12 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі разам з навучэнцам школы-інтэрната Радзько Віктарам наведалі Драбышэўскую Галіну Дзмітрыеўну, якая ўспомніла пра сваё ваённае дзяцінства, пра бацьку Суркова Дзмітрыя Міхайлавіча, які загінуў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкары знайшлі матэрыял пра героя ў перыядычных выданнях і аднеслі яго Галіне Дзмітрыеўне.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.