Чытаем «Вясёлку» разам

8 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшлі гучныя чытанні твораў з часопіса “Вясёлка” пад назвай  “Часопіс “Вясёлка – лепшы сябра і дарадца”. Бібліятэкары расказалі прысутным пра гісторыю часопіса, пра  цікавыя і пазнавальныя рубрыкі на старонках выдання, асаблівую ўвагу засяродзілі на рубрыцы “Наша спадчына”, у якой апавядаецца пра старажытныя падзеі на нашай зямлі, пра знакамітых беларусаў, пра гісторыю гарадоў і г. д. Удзельнікі мерапрыемства самі выбіралі твор на старонках часопіса і чыталі ўслых.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.