Кансультацыі камп’ютарнай пісьменнасці для сталых людзй

На працягу года ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны праводзяцца бясплатныя кансультацыі камп’ютарнай пісьменнасці для пачынаючых “Windows – гэта вельмі проста”. 6 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы прайшлі чарговыя заняткі. Жыццё сучаснага чалавека немагчыма прадставіць без работы на камп’ютэры. Многія сталыя людзі ў гэтым узросце не хочуць адставаць ад моладзі, хочуць быць з імі на сувязі: карыстацца электроннай поштай і інтэрнэтам. Менавіта , каб дапамагчы такім актыўным людзям хутчэй асвоіць камп’ютар, атрымаць новыя веды, супрацоўнікі гарадской бібліятэкі наладзілі  кансультацыі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.