Пазыч здароўя ў прыроды

5 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі для карыстальнікаў гадзіну карысных парад “Пазыч здароўя ў прыроды”. Калі не вылечваюць лекі, вылечыць прырода. І гэта на самай справе так. Колькі людзей, якія звярталіся да лячэння травамі, атрымалі збаўленне ад хвароб. Трэба толькі навучыцца імі карыстацца. Прысутныя пазнаёміліся з лекавымі раслінамі, даведаліся аб іх карысных уласцівасцях, аб тым, калі іх правільна нарыхтоўваць, дзе і як сушыць і шмат іншага.  Бібліятэкары прапанавалі агляд літаратуры “Лясная фітатэрапія».

Ваш электронный адрес не будет опубликован.